Раздзелы сайта

Галоўная

Сп-ці "арганізацыя працы сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак" і " Аграномія"

Спецыяльнасць
2-74 01 31 " Арганізацыя працы сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак»
Кваліфікацыя: арганізатар-тэхнолаг.
Тэрмін навучання: 3 гады 5 месяцаў
Форма атрымання адукацыі: завочная
Уступныя выпрабаванні: конкурс сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.
 
 Спецыяліст падрыхтоўваецца для самастойнага вядзення фермерскай гаспадаркі, для вытворча-тэхналагічнай і арганізацыйна-кіраўніцкай дзейнасці ў падрадных, арэндных, гасразліковых вытворчых падраздзяленнях прадпрыемстваў і арганізацый аграпрамысловага комплексу ў якасці фермера, тэхніка-тэхнолага і на іншых пасадах, якія падлягаюць замяшчэнню спецыялістамі дадзенага профілю з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.
 
Спецыяльнасць
2-74 02 01 " Аграномія»
Кваліфікацыя: аграном.
Тэрмін навучання: 3 гады 5 месяцаў.
Форма атрымання адукацыі: завочная
Уступныя выпрабаванні: конкурс сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.
 
 Аграном з сярэднім спецыяльным адукацыю падрыхтоўваецца для працы ва ўмовах рынкавых адносін у вытворчых падраздзяленнях с. х. прадпрыемстваў, гасразліковых, падрадных і арэндных калектывах у якасці спецыяліста, кіраўніка і выканаўцы тэхналагічных аперацый, у якасці агранома гаспадаркі, аддзялення, брыгады; брыгадзіра комплексных, спецыялізаваных, галіновых брыгад; памочніка брыгадзіра і іншых пасад, якія адпавядаюць яго кваліфікацыі.
Сельская гаспадарка-вечна!!! Таму гэтыя спецыяльнасці будуць актуальныя заўсёды! Не выпусціце свой шанец атрымаць іх!