Сляза на пахаронцы
Праз краязнаўства і краязнаўчыя музеі ілюструюцца і канкрэтызуюцца глабальныя гістарычныя працэсы. Яна становяцца зразумелымі, і бачацца іх адценні, робяцца высновы. Вывучэнне гісторыі родных мясцін – аснова выховання патрыётаў, грамадзян. Любоў да Радзімы пачынаецца з ушанавання мясцінкі, дзе ты нарадзіўся, вырас, пераняў зробленае продкамі, дзе знаходзяцца іх магілы. Тут пупавіна кожнага чалавека.
Ахоўваць помнікі гісторыі мы навучымся тады, калі будзем іх бачыць і берагчы ў роднай вёсачцы, горадзе. І менавіта краязнаўства выконвае гэтую найважнейшую выхаваўчую функцыю. Яно адкрывае людзям вялікае, прыгожае непасрэдна побач з імі – праз канкрэтныя справы, лёсы героеў, таленты, ідэалы. Моладзі ёсць з каго браць прыклад, на каго раўняцца. Навучэнцы маюць магчымасць на матэрыялах краязнаўчага музея ўстановы адукаціі “Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж” яскрава прасачыць нашы дасягненні: што мы мелі калісці і чаго дабіліся да сённяшняга дня. За што змагаліся даваенныя выпускнікі былога Смілавіцкага сельскагаспадарчага тэхнікума, грамадзяне былога Савецкага Саюза. Дзякуючы іх гераізму пасляваенная Беларусь прайшла вялікі шлях мірнага стварэння. Калісці жанчына пасля двух пасляродавых тыдняў павінна была ісці працаваць на полі – палоць, жаць. Сёння яна мае магчымасць выхоўваць сваё дзіця на працягу трох гадоў. Зараз усё выконваюць наші, беларускія камбайны, нашы машыны, трактары. Параўнайце серп і камбайн, пасталы (лапці) з лыка і камп’ютары. Гэта ўражвае нашіх выхаванцаў. Штогод музей наведвае каля 800 экскурсантаў. Ён выдомы па ўсёй Беларусі. Усе экспанаты экспазіцыі каштоўныя і цікавыя. Але ў нас ёсць два экспанаты, з якіх можна стварыць музей, і ён будзе карыстацца вялікім паспіхам.
Да Вялікай Айчынная вайны закончыў Смілавіцкій сельскагаспадарчый тэхнікум па спецыяльнасці (агранамія) жыхар Смілавіч Адам Аляксандравіч Палтаржыцкі. Вялікія ў яго былі планы, але ж яны не здзейсніліся. У час экскурсіі прашу прысутных звярнуць увагу на афіцыйную даведку: (Извещение. Ваш муж солдат Полтаржицкий Адам Александрович уроженец м. Смиловичи находясь на фронте пропал без вести в октябре 1944 года).
Ад маладога абаронцы Радзімы засталося толькі гэтае паведамленне. Ён прапаў без вестак – як бы ніколі не жыў, не кахаў, не вучыўся. Месца яго апошняга прытулку невядома. Якія страшныя гэтыя словы. А ён мог стварыць шмат карыснага для людзей, напрыклад вывесці новый, высокаураджайный сорт сельскагаспадарчай культуры, якія б здзівіла цэлы свет. Колькі такіх асоб знікла без вестак, без слядоў, на столькі мы абяднелі, таму что кожнаму з іх не давялося выканаць вызначанага Богам – жыць і працаваць.
Навучэнка заочнага адзялення каледжа Ларыса Міхайлаўна Мірась перадала музею для захоўвання паведамленне аб гераічнай смерці электрамеханіка – сяржанта Мітрафана Антонавіча Вігуляра, 1904 года нараджэння, ураджэнца сяла Раснае Залачэўскага раёна Харкаўскай вобласці. Ён загінуў у баі за Радзіму 6 сакавіка 1943 года ў Сталінградскай вобласці, хутор Немкоўскі, дзе і быў пахаваны. У далёкім 1943 годзе, цяжкім, трагічным, пахаронку атрымала жонка героя Марыя Іванаўна Вігуляр. Загаласіла, задрыжэлі рукі, паліліся слёзы. Адна з іх упала на пахаронку і растварылася ў ёй. Навечна застаўся яе жалабны чорны след на дакуменце. Вечны плач, сум па любімым мужу, бацьку. Пахаронцы Усявышнім наканавана вечнае захоўванне – значыць і вечнае аплакванне. У кожным сказе выкарыстоўваю слова (вечнае). Мінавіта яно патрэбнае. Прыклад святой вернасці для сучасных жон. Другі шлюб Марыя Іванаўна Вігуляр не ўзяла. Да апошняга ўздыху аплаквала свайго Мітрафана.
 |
Спадзяюся, што маладыя творцы літаратуры, музыкі, кіно пачуюць мой аповед, і іх надхніць напісаць паэму ці оперу на гэты сюжэт – яскравы і жыццёвы.
Вось на такіх прыкладах у Смілавіцкім аграрным каледжы выхоўваюцца патрыёты, свядомыя грамадзяны, адданыя нашай любімай Беларусі.
Слухаючы гэтыя гісторыі, моладзь пачынае разумець, які вылікі кошт мае дзень міру, колькі няшчасцяў нясе чалавецтву вайна, як патрэбны намаганні ўсіх людзей для мацавання міру, ад якога залежыць існаванне ўсіх нас на зямным шары.
І.П. Ярашевіч
раскрыть » / « свернуть