Используя веб-сайт http://sgak.edu.by/, вы соглашаетесь с использованием файлов cookie и Политики конфиденциальности

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.01.2022

Каляда завітала ва ўстанову адукацыі “Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж”...

У цёмныя зімовыя вечары нашы продкі збіраліся ўсёй сям’ёй, каб адзначыць самае галоўнае і ўрачыстае свята — Каляды. Беларускія традыцыі святкавання Каляд прайшлі праз стагоддзі і захаваліся да нашых дзён, у некаторых мястэчках краіны яны і дагэтуль развіваюцца і ўзбагачаюцца.

У чацвер 13 студзеня Каляда завітала і ва ўстанову адукацыі “Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж”. Творчы калектыў навучэнцаў пад кіраўніцтвам Алены Паўлаўны Аўраменка, педагога дадатковай адукацыі, падрыхтаваў святочную праграму і павіншаваў работнікаў і навучэнцаў каледжа са святам і пажадаў ім дабрабыту і моцнага здароўя на ўвесь год.